Яго судзілі паводле ч. 1 арт. 352 (неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 300 базавых велічынь (9 600 рублёў).

Уладзіслаў Аўчыннікаў — былы супрацоўнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што са снежня 2021 па май 2022 года ён збіраў у базах даных МУС інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя звесткі пра грамадзян, якую потым распаўсюджваў у тэлеграме.

Акрамя пазбаўлення волі і штрафу, Уладзіславу забаранілі працаваць у міліцыі 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0