Фота: Міністэрства абароны Расіі

Фота: Міністэрства абароны Расіі

Паводле прэс-рэліза Мінабароны, Шайгу «здзейсніў аблёт раёнаў дыслакацыі войскаў і праверыў перадавыя пазіцыі расійскіх падраздзяленняў», пагутарыў з расійскімі вайскоўцамі, заслухаў даклады камандуючых пра бягучую абстаноўку і дзеянні расійскіх войскаў на аперацыйных кірунках.

Інфармацыя пра паездку міністра на перадавую з'явілася роўна праз суткі пасля паведамлення Крамля пра візіт расійскага прэзідэнта ў штаб, што каардынуе дзеянні расійскіх вайскоўцаў ва Украіне.

Крэмль паведамляў, што Пуцін у пятніцу правёў у штабе ўвесь дзень. На кадрах, распаўсюджаных Крамлём, Сяргей Шайгу таксама суправаджаў Пуціна. Па версіі ўкраінскіх вайскоўцаў, якая супадае з меркаваннем амерыканскіх экспертаў, Расія можа пачаць новы наступ ва Украіне ўжо гэтай зімой.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7