Фота: AP Photo/Manu Fernandez

Фота: AP Photo/Manu Fernandez

Гульня пачнецца а 18-й па мінскім часе.

Цікава, што каманды гулялі на турніры ў адной групе і сустракаліся ў першым туры. Тады была зафіксаваная нулявая нічыя — 0:0.

Гэтым разам букмекеры крыху лепш ацэньваюць шанцы харватаў, якія станавіліся бронзавымі прызёрамі ў 1998 годзе, а на мінулым чэмпіянаце дайшлі да фіналу, дзе прайгралі французам.

Мараканцы наогул дабіліся найлепшага выніку ў гісторыі. Занялі ў групе першае месца, выйграўшы ў Бельгіі, у 1/8 фіналу перамаглі ў серыі пенальці Іспанію, а ў чвэрцьфінале Партугалію. Ніколі яшчэ на мундыялі каманды з Афрыкі не дабіраліся да паўфінала. 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1