«Центральную площадь (белорусского города) можно узнать по шагающему Ильичу» (АНТ, 28.08.2009).
А яшчэ можна дадаць для большай паўнаты — строгаму, задумліваму ці то пазітыўнаму. Сотні і сотні «Ленінаў» па ўсёй Беларусі. Рэдкая з’ява сталася ў Нясвіжы ў 90‑я гады мінулага стагоддзя: пры рэканструкцыі адміністрацыйна‑грамадскага і культурнага цэнтра горада помнік Леніну быў перанесены з віднага месца на Цэнтральнай плошчы (былая Рынкавая) да яе ўскраіны. Ільіч перайшоў як бы «на канспірацыю» і аказаўся акурат… пад звычайным клёнам. А галава праз дзесятак гадоў стаяння правадыра дык увогуле амаль уся закрываецца зараз лістамі гэтага дрэва…
Міжволі нарадзіліся радкі:
- Народы вёў ён на змаганне
І шлях рукою асвяціў.
Цяпер да клёна на спатканне
Прыйшоў. Як юнаком хадзіў.
- Дзяўчына тая мо не прыйдзе…
Ён твар лістотаю прыкрыў,
Бо крыўда краскаю ўзыдзе,
Як абсмяе яго парыў…
- Калі казаць ужо сур’ёзна —
Ільіч, ты правільна зрабіў.
Хоць не адразу, трохі позна,
А ўсё‑ткі месца саступіў.
0
0
0
0
0
0