Калі гэта адбудзецца, украінцы не будуць масава з'язджаць з краіны, лічыць Кулеба. Хутчэй за ўсё, паводле яго слоў, жыхары гарадоў будуць перабірацца ў сельскія раёны, «дзе ёсць магчымасць тапіць дровамі».

Падчас інтэрв'ю міністр адказаў на крытыку меркаваных украінскіх нападаў на аэрадромы ў РФ, заўважыўшы, што Украіна «не мае патрэбы ў маральных уроках»:

«Пуцін прыйшоў знішчыць нас — як дзяржаву, як нацыю. Калі б да вас у кватэру зайшоў забойца і паспрабаваў вас забіць, а ваш сусед сказаў «Не гуляй з агнём, не трэба яго правакаваць», то вы, напэўна, сказалі, што ваш сусед не ў сваім розуме».

Кулеба не стаў наўпрост адказваць, ці мае дачыненне Кіеў да гэтых нападаў. Ён адзначыў, што менавіта з гэтых авіябаз вылятаюць далёкія бамбардзіроўшчыкі, «якія выпускаюць ракеты па энергасістэме Украіны і забіваюць украінцаў».

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0