Ім прадугледжваецца, што смяротнае пакаранне можа быць прыменена да службовай асобы ці вайскоўца, якія здрадзілі дзяржаве.

«У мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве праектам Закона прапануецца ўнясенне змяненняў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненай службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца. У гэтай сувязі прыводзяцца ў адпаведнасць таксама артыкулы 58 і 59 КК», — гаворыцца ў праекце.

Таксама праектам закона ўносіцца змяненне ў артыкул 360 КК — мэтай здзяйснення злачынства замест нанясення шкоды эканамічнай бяспецы і абараназдольнасці становіцца прычыненне шкоды эканамічнай і (або) ваеннай бяспецы. Таксама артыкул 360 КК дапаўняецца заўвагай, якая дапускае вызваленне асобы ад крымінальнай адказнасці за падрыхтоўчыя дзеянні да дыверсіі ў выпадку яе прадухілення.

Апроч таго, у дыспазіцыю артыкула 3691 КК уносіцца дадатак «у мэтах устанаўлення адказнасці за распаўсюд заведама лжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь».

«Увядзенне такой прававой нормы будзе з'яўляцца дзейснай прэвентыўнай мерай распаўсюду заведама лжывай, не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі аб беларускай арміі і іншых сілавых структурах», — гаворыцца ў праекце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?