Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.

Амаль праз год, 25 мая 2021-га, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005-га па 2007-мы і з 2010-га па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».

29 лістапада было два з паловай гады, як за кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі і Арцём Сакаў, а 18 снежня будзе 2,5 гады як за кратамі Віктар і Эдуард Бабарыкі. Прычым Эдуард Бабарыка яшчэ нават не асуджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?