Як адзначылі адвакаты, у сілу сваёй пасады яна не будзе ўзятая пад варту датуль, пакуль не перастане быць віцэ-прэзідэнтам Аргенціны. Як чакаецца, Крысціна дэ Кіршнер абскардзіць прысуд (гэтак жа зробіць пракуратура). Па ацэнцы адвакатаў, судовы працэс можа зацягнуцца на гады — і будзе працягвацца не менш трох гадоў.

Віцэ-прэзідэнта Аргенціны абвінавачвалі ў махлярстве і злачыннай змове пры арганізацыі дарожных работ у правінцыі Санта-Крус. Па выніку суд зняў абвінавачванні ў змове.

Па версіі абвінавачвання, урад Аргенціны пад ціскам Крысціны Кіршнер заключыў кантракты з кампаніямі бізнэсмена Ласара Баеса, які перадаваў грошы Кіршнер і яе нябожчыку мужу, Нестару Кіршнеру, таксама былому прэзідэнту Аргенціны. Баеса прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, каментуючы прысуд, заявіла аб «судовай мафіі». Яна паабяцала, што ў 2023 годзе, калі ў краіне пройдуць выбары, яна не стане ні на што прэтэндаваць. Паводле яе слоў, яна сыдзе ў адстаўку, калі ў снежні 2023-га скончыцца тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга ўрада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?