Гансалу Рамуш (у цэнтры) вызначыўся хет-трыкам. Фота: Manu Fernandez / AP
Хет-трыкам вызначыўся Гансалу Рамуш. Таксама ў партугальцаў забілі Пепе, Рафаэл Герэйру, Рафаэль Леау. Гэта самы буйны лік у плэй-оф.
Крышціяну Раналду застаўся ў запасе і выйшаў на поле толькі на 73-й хвіліне.
Такім чынам, усе пары чвэрцьфіналаў:
1. Харватыя — Бразілія (пятніца, 18:00)
2. Нідэрланды — Аргенціна (пятніца, 22:00)
3. Марока — Партугалія (субота, 18:00)
4. Англія — Францыя (субота, 22:00)
Паўфіналы будуць згуляныя 13 і 14 снежня (22:00).
Матч за 3-е месца — 17 снежня (18:00), фінал — 18 снежня (18:00).





