Малюнкі для налепак і стыкерпака намалявала ілюстратарка Людміла Каюкава.
«Мы падумалі, што перад доўгай беларускай зімой нам усім не хапае беларускіх матывацыйных налепачак. Таму надрукавалі вось такую прыгажосць. […] Але не толькі надрукавалі, а яшчэ і зрабілі стыкерпак для Тэлеграм!» — напісана на старонцы «Кніжны рысь» у інстаграме.
Спампаваць стыкерпак можна па спасылцы.
Матывацыйныя налепкі ёсць у краме «Акадэмкніга».





