Выданне адзначае, што першапачаткова ў ЗША скептычна ставіліся да такой ідэі, але значныя намаганні ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, які актыўна лабіруе стварэнне трыбунала, прымусілі многіх ключавых гульцоў у атачэнні Байдэна перагледзець сваю пазіцыю.

Пасол ЗША ў асаблівых даручэннях у галіне глабальнага крымінальнага правасуддзя Бэт ван Шаак заявіла на гэтым тыдні: «Гэта тое, што вельмі хвалюе прэзідэнта Зяленскага. Гэта тое, чаго хоча Украіна, і я думаю, што гэта будзе мець вялікае значэнне».

Раней яна казала, што Міжнародны крымінальны суд мае юрысдыкцыю над прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а само МУС прыступіла да расследавання ваенных злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны.

Але ў кіраўніцтве Украіны лічаць, што МУС зможа пераследваць толькі канкрэтных ваенных злачынцаў, але не расійскае кіраўніцтва, і настойваюць на стварэнні асобнага трыбунала.

Па даных Guardian, дыпламаты ў цяперашні момант абмяркоўваюць, якім мог бы быць такі трыбунал, і разглядаюць два варыянты. У першым гэта будзе суд, створаны сумесна Украінай і ААН. У другім — трыбунал будзе стварацца Украінай разам з ЕС або Радай Еўропы пры падтрымцы ААН.

Па сцвярджэнні газеты, у ААН ужо з'явіўся праект рэзалюцыі аб стварэнні такога трыбунала.

Праціўнікі трыбунала лічаць, што яго з'яўленне знізіць статус МУС, а таксама — што гэта можа адштурхнуць расійскае кіраўніцтва ад перамоваў аб спыненні баявых дзеянняў. Яны таксама адзначаюць, што кіраўнікі дзяржавы і міністры замежных спраў у адпаведнасці з міжнародным правам могуць мець імунітэт ад пераследу ў нацыянальных судах.

На даны момант ідэю стварэння трыбунала падтрымліваюць Францыя, Нідэрланды і краіны Балтыі. Пазіцыя ЗША і Вялікабрытаніі па гэтым пытанні да нядаўняга часу была стрыманай.

На мінулым тыдні першая лэдзі Украіны Алена Зяленская адстойвала ідэю стварэння трыбунала, выступаючы перад дэпутатамі брытанскага парламента.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?