400-гадовы касцёл у Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне — адзін з апошніх аб'ектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў у пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай і ў ёй жылі дамініканскія манахі. Калі ж у пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, то яго пабудавалі наноў ужо цагляным.
Касцёл дзейнічаў да 1932 года, пасля чаго яго закрылі савецкія ўлады. З тых часоў будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці барысаўскія ўлады, аднак тады валанцёры прадухілілі знос. Але ніякіх мер па прадухіленні далейшага разбурэння не рабілася.
Вясной 2022 года частка фасада касцёла абрынулася і ён стаў уяўляць рэальную небяспеку. У выніку яго вырашылі проста разабраць. Спачатку ішла гаворка нават пра тое, што будынак разбяруць цалкам, але, здаецца, абмяжуюцца толькі фасадам.
Адзінае, што было адразу вырашана захаваць — скульптуру Дзевы Марыі. Падчас дэмантажу касцёла яе часова змясцілі ў музей. Але, як выглядае, не цалкам, а кавалкамі.
Так выглядала скульптура на фасадзе раней
Чытайце таксама:
Касцёл у Зембіне пачалі зносіць
Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне
Пасля абрушэння сцяны касцёла ў Зембіне на дарозе побач з ім перакрылі рух. Што будзе далей са святыняй





