Відэа трука, які спрабаваў здзейсніць хлопец, 27 лістапада апублікаваў інстраграм-акаўнт «ЧП Гомель». Па звестках адміністратараў акаўнта, сітуацыя адбылася 25 лістапада.

28 лістапада ва УУС Гомельскага аблвыканкама пракаментавалі ролік.

«Хлопец надзеў на сябе некалькі куртак і абліўся бензінам. Прыяцель чыркнуў запальнічкай, і вадкасць загарэлася. Трук зрабіць з першага разу не атрымалася: кола ровара павяло на лёдзе. Другі дубль аказаўся ўдалым. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў», — паведаміла УУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
мясцовы2 / Адказаць
29.11.2022
"Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў"
ніх..ра сабе "ніхто не пацярпеў"? А як жа крыміналка на хлопца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру