Выданне The Verge распавядае пра новы незвычайны праект пад назвай Obsolete Sounds (у перакладзе «Састарэлыя Гукі»).

Гэта новы праект, які, як сцвярджае яго стваральнік — арганізацыя «Гарады і памяць» (Cities and Memory), — ёсць «самай вялікай у свеце калекцыяй састарэлых і знікаючых гукаў». Ён складаецца з больш як 150 гукаў, якія становяцца ўсё больш рэдкімі: пачынаючы ад гукаў, якія выкарыстоўваліся ў старых відэагульнях, і працягваючы запісамі старога транспарту і вялікай колькасцю механічных гукаў састарэлага абсталявання.

Ёсць там і гук старога мадэма 56K, які «крычаў» кожны раз, калі вы ўваходзілі ў інтэрнэт. Іншыя гукі, якія вы можаце знайсці, уключаюць класічны рынгтон Nokia з мадэлі 5120, шумнае стаката кручэння старога цвёрдага дыска Seagate і настройку старога аналагавага радыё.

Акрамя саміх гукаў, Cities and Memory таксама апублікавалі рэміксы кожнага з іх з калекцыі ў больш чым 150 музыкаў і саўнд-артыстаў. Яны створаныя, каб разважаць пра «ўспаміны і пачуцці, якія выклікаюць гэтыя гукі».

«Састарэлыя Гукі» распрацаваныя, каб прыцягнуць увагу да знікаючых гукавых ландшафтаў свету, каб вылучыць тыя гукі, якія варта захаваць, таму што яны з'яўляюцца часткай нашай калектыўнай культурнай спадчыны […]», — сказаў Сцюарт Фоўкс, заснавальнік арганізацыі «Гарады і памяць».

Агулам арганізацыя сабрала больш за 5000 гукаў ад больш як 1000 выканаўцаў з усяго свету, у тым ліку ў рамках папярэдняга праекта, які спрабаваў запісаць «гукі лакдаўну» падчас пандэміі COVID-19 — праект, калі акадэмічныя даследчыкі і саўнд-артысты спрабавалі выкарыстаць лакдаўны ў 2020 годзе, каб запісаць гук сціхлых на некаторы час гарадоў. Падчас гэтага праекта людзям з усяго свету прапаноўвалі дасылаць кароткія гукавыя запісы са сваіх раёнаў.

Усё гэта можаце паслухаць па гэтай спасылцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру