Як адзначае выданне, надпіс «заставаўся нязменным ужо дзесяцігоддзі і цешыў вока крычаўцам. Жыхары дома ставіліся да графіці прыязна і з паразуменнем».
Замалявалі ж надпіс пасля таго, як тое ж Магілёў.media пару тыдняў таму звярнула на яго ўвагу чыноўнікаў адной са сваіх публікацый. Дагэтуль яго ці проста не заўважалі, ці рабілі выгляд, што не заўважаюць, бо сцяна гэтага дома знаходзіцца ў баку ад дарог.





