Дырэктар кампаніі Emaar Properties Махамед Алі Алабар

«Вельмі важна, што інвестар пачынае свой праект менавіта з добраўпарадкавання тэрыторыі, стварэння камфортных умоў для пражывання. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць гэты праект. Таксама вельмі добра, што для рэалізацыі гэтай паркавай зоны, яе праектавання запрошаныя беларускія архітэктары, беларускія скульптары, якія зробяць свой унёсак у рэалізацыю гэтага праекта.

Гэта новыя, цікавыя творчыя рашэнні, якія сапраўды ўпрыгожаць гэты парк. Мы ўжо вырашылі, што будзем працаваць менавіта над тым, каб ён арганічна ўпісаўся ў гэтую тэрыторыю, каб ён быў сапраўды з беларускім акцэнтам, з нашымі нацыянальнымі асаблівасцямі. І, вядома ж, ён павінен стаць упрыгожаннем гэтага ўсяго праекта», — расказаў Кухараў, якой ён бачыць будучыню парку.

Махамед Алі Алабар, кіраўнік кампаніі Emaar Properties з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, таксама гаварыў пра ўнікальнасць парку:

«Цнянскае вадасховішча — вельмі прыгожае месца, таму мы абавязаныя акультурыць яго і стварыць там неверагодны парк. Хачу падарыць мінчанам нешта асаблівае. Не мае значэння, будзеце вы купляць кватэру ў нашым комплексе ці не, важна стварыць месца, куды людзі змогуць прыходзіць гуляць і добра бавіць час», — сказаў забудоўшчык.

Emaar Properties збіраецца будаваць у Мінску комплекс «Паўночны бераг» паміж Драздамі і Цнянскім вадасховішчам. Праект ацэньваецца ў 4 мільярды еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
... / Адказаць
24.11.2022
Гэта ў якой частцы, цікава? Вырубіць лёс і зрабіць парк, ці як?
0
маленькая архітэктарка цемры / Адказаць
25.11.2022
"Таксама вельмі добра, што для рэалізацыі гэтай паркавай зоны, яе праектавання запрошаныя беларускія архітэктары, беларускія скульптары, якія зробяць свой унёсак у рэалізацыю гэтага праекта."

гэта якія? тыя, што рабілі дВОРец неЗ%вісімості? з такім кала-
рытам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру