— Пасля таго, як мы прааналізавалі запіс размовы, намі было прынята рашэнне правесці адміністрацыйны працэс у дачыненні да гэтага грамадзяніна. Паколькі на выклік ваенкамата ён не адрэагаваў, мы звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікам праваахоўных органаў мужчына таксама аказаў непадпарадкаванне. У выніку за свае дзеянні ён панёс пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме 15 базавых велічынь, а таксама атрымаў 5 сутак арышту, — распавёў ваенны камісар Драгічынскага раёна Алег Андрашчук. — Хачу адзначыць, што закон дазваляе нам апавяшчаць грамадзян любым спосабам, у тым ліку і праз тэлефон. Робім мы гэта, каб палегчыць працу кур'ера і траціць менш рэсурсаў на дастаўку позваў.
У Драгічыне хлопец адказаў на званок з ваенкамата і атрымаў вялікія непрыемнасці
Жыхар Драгічына абразіў супрацоўнікаў ваеннага камісарыята, калі тыя запрашалі яго па тэлефоне з'явіцца для зверкі ўліковых даных, піша Драгічынскі веснік.
0
1
0
1
1
8