Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Больш за ўсё грузавікоў на гэты момант сабралася на беларуска-літоўскім пункце пропуску «Каменны Лог». Там выезду з Беларусі чакаюць 820 машын. На пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы ў чарзе — больш за 650 грузавікоў. На ўезд у Латвію праз «Грыгараўшчыну» стаіць больш за 460 фур.

Звесткі сабраныя ад аператараў зоны чакання сістэмы электроннай чаргі перад пунктам пропуску. ДПК тлумачыць чэргі тым, што памежнікі і мытнікі з краін ЕС павольна афармляюць дакументы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?