Інцыдэнт адбыўся ў сераду 16 лістапада каля 16:20 у гандлёвым аб'екце на вуліцы Шутцэнштрасе. Супрацоўнік службы аховы заўважыў, што наш суайчыннік вынес без аплаты скрыню для інструментаў, і затрымаў яго да прыбыцця паліцыі.

Паколькі падазраваны не мае пастаяннага месца жыхарства ў Германіі і візы, праваахоўнікі ўзялі яго пад варту. Суддзя выдала адпаведны ордар, пакінуўшы прызначаную меру стрымання для далейшага разгляду па справе.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0