Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагутарыў з журналістамі пасля экстраннай сустрэчы з лідарамі НАТА і G7 на Балі.
Байдэн заявіў, што група будзе падтрымліваць Польшчу ў расследаванні інцыдэнту.
Ён падкрэсліў, што спачатку хоча высветліць, «што адбылося», а затым вызначыцца з «наступным крокам».
Адказваючы на пытанне, ці была выпушчаная ракета з Расіі, Байдэн сказаў: «Ёсць папярэдняя інфармацыя, якая адмаўляе гэта. Я не хачу казаць пра гэта, пакуль мы не правядзём поўнае расследаванне. Але па лініях траекторыі малаімаверна, што яна была выпушчаная з Расіі, аднак мы ўбачым».
0
0
3
1
0
6