Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Па яе словах, вайна ва Украіне — гэта не канфлікт паміж Расіяй і Украінай. «Два дыктатары вядуць вайну супраць еўрапейскай цывілізацыі. І абавязак кожнага народа на кантыненце, у тым ліку беларусаў, дапамагчы Украіне абараніць сябе».

Ціханоўская падкрэсліла, што зараз самы час падтрымаць намаганні беларусаў па абароне незалежнасці свайго народа.

Фота: consilium.europa.eu

Фота: consilium.europa.eu

Ціханоўская назвала некалькі мер, якія мог бы падтрымаць Еўрасаюз:

1. Адмова ад кантактаў з нелегітымным рэжымам і ўзмацненне палітыкі непрызнання. Гэта павінна ўключаць у тым ліку незаконныя саступкі рэжыму Расіі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года.

2. Гандаль палітвязнямі непрымальны, і толькі беларускі народ можа весці перамовы з рэжымам для дасягнення трывалага рашэння.

3. Падтрымаць новыя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму і закрыць наяўныя шчыліны. Ціханоўская таксама просіць распрацаваць глабальны пакет санкцый пасля рашэння Міжнароднай арганізацыі працы прымяніць артыкул 33 супраць рэжыму.

4. Таксама Ціханоўская просіць міжнародныя арганізацыі падтрымаць перазапуск маскоўскага механізму АБСЕ для аднаўлення ацэнкі злачынстваў рэжыму. Таксама заклікае падняць пытанне аб ролі рэжыму ў вайне і пагрозе незалежнасці Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. 

«У гэты крытычны момант гісторыі Беларусі я прашу вас падтрымаць нашы намаганні па вяртанні нашага народа ў еўрапейскую сям'ю. … У сваёй заяве аб становішчы спраў прэзідэнт фон дэр Ляен сказала: «Трэба было прыслухацца да тых, хто ведае Пуціна». І згадала беларусаў у ліку іншых у нашым рэгіёне. Нам важна, каб наш пункт гледжання быў пачуты. І мы прапануем ЕС наш поўны ўдзел у сумеснай ліквідацыі гэтай пагрозы для ўсіх нас», — падкрэсіла Святлана Ціханоўская.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0