Украінскія сілы ў гэтым раёне будуць у цяжкім становішчы, і Кіеву, хутчэй за ўсё, прыйдзецца адцягваць войскі для абароны.

Аднак расіяне наўрад ці дамогуцца значных поспехаў у аператыўным дачыненні, нягледзячы на намаганні, хоць цалкам верагодна, што з часам цаной велізарных страт яны змогуць захапіць Бахмут.

Расійскія мабілізаваныя паказалі сябе недастаткова падрыхтаванымі, яны дрэнна экіпіяваныя і вельмі неахвотна ўступаюць у бой.

Яны прыбываюць не арганізаванымі часткамі, а накіроўваюцца ў асноўным па адным або невялікімі падраздзяленнямі на замену ў часці, якія дзевяць месяцаў змагаюцца без адпачынку, якімі панесены вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы і самі ў значнай ступені дэмаралізаваныя, паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0