Бэн Уолес

Бэн Уолес

Размаўляючы з журналістамі ў Вестмінстэры, Уолес заклікаў да асцярожнасці пры асвятленні радасных сцэн на вуліцах вызваленага Херсона.

«Так, Украіна вярнула пакуль штосьці з таго, што Расіі ўдалося захапіць яшчэ ў сакавіку, — сказаў ён. — Херсон быў адной з многіх мэтаў. Расія пацярпела паражэнне, і Украіна вярнула горад сабе».

«Але цяпер перад расійскім насельніцтвам паўстае пытанне: для чаго ўсё гэта было? — працягнуў міністр. — У той жа час гэта дэманструе выдатныя магчымасці Украіны».

Не варта разам з тым недаацэньваць Расію, заклікаў Уолес. «Гісторыя нагадвае нам, што Расія можа быць вельмі жорсткая ў дачыненні да сваіх жа. І, калі ім спатрэбіцца яшчэ больш гарматнага мяса, яны яго знойдуць», — перасцярог ён.

Уолес дадаў, што Украіна сама павінна вырашыць, калі і як яна можа ўступіць у перамовы з Расіяй.

На пытанне, ці не прыйшоў ужо час для перамоў, ён сказаў: «Перш за ўсё, я не думаю, што мы станем выказваць удзячнасць злодзею, калі той вяртае скрадзенае — а па сутнасці, гэта тое, што і зрабіла Расія. Цяпер яна будзе спрабаваць запэўніць увесь свет, што ўсе павінны быць удзячныя ёй за гэта. Не, не павінны. Для пачатку Расіі не варта было наогул рабіць гэтага ў лютым».

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0