Перазатрыманне — гэта калі чалавек фармальна адбыў суткі, выйшаў з камеры, сеў у бус і паехаў у РУУС, дзе складаецца новы пратакол, і чалавек вяртаецца ў Акрэсціна чакаць новага суда.

Каля 50 чалавек былі перазатрыманыя па крымінальным артыкуле, а значыць правялі яшчэ 10 сутак на Акрэсціна, а затым былі пераведзеныя ў СІЗА Валадарскага або Жодзіна да суда.

Валанцёры падкрэсліваюць, што на самай справе затрыманых людзей больш.

Па назіраннях праваабаронцаў, у Мінску ў кожным судзе разглядаюць каля 7 такіх адміністрацыйных спраў штодня. Пры адсутнасці валанцёраў у судзе, адсутнасці спраў у раскладзе — ніхто не ведае дакладнай мэты судоў, сутак, арыштаў.

Таксама валанцёры зазначаюць, што людзі, якія выйшлі з Акрэсціна, кажуць аб перапоўненых камерах, калі ў памяшканні на 6 чалавек сядзяць 18.

У Мінску жыве прыкладна 22 працэнты насельніцтва Беларусі. У рэгіёнах Беларусі няма сеткі праваабаронцаў, якая дазваляла б збіраць хоць прыблізныя звесткі пра колькасць затрыманых. Звесткі з Мінска даюць падставу меркаваць, што ўсяго ў Беларусі за месяц па палітычных матывах затрымліваюць, магчыма, больш за тысячу чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10