Таццяну затрымалі а сёмай гадзіне раніцы, калі яна выходзіла са свайго дома ў Полацку, і завезлі ў мясцовы РАУС. Пасля складання пратакола ў яе кватэры быў праведзены ператрус, падчас якога міліцыянты канфіскавалі ўсе дакументы з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да Дзямідава і асабісты тэлефон.

У гэты ж дзень суд Полацкага раёна арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжанне, бо суд раптоўна правялі ў паскораным рэжыме.

Пакуль невядома, па якім артыкуле арыштавалі прадпрымальніцу. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавацілі Таццяну.

29 кастрычніка сваякі спрабавалі зрабіць Таццяне перадачу, аднак кіраўнік віцебскага ІЧУ без тлумачэнняў адмовіўся прымаць прадукты харчавання. Дазволілі перадаць зняволенай толькі сродкі асабістай гігіены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?