Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Вядома, што ў СІЗА яна правяла некалькі месяцаў.






14 верасня ў судзе Заводскага раёна агучаны прысуд палітзняволенай Алене Андрошчык. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызнаў яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі», піша «Вясна».