Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здзеку з навучэнца каледжа ў Гродне, паведамляе МУС.
t.me/Neman102
Інцыдэнт адбыўся ў сярэдзіне верасня. На перапынку некалькі падлеткаў вырашылі паздзекавацца з аднакурсніка. Яны спачатку павалілі сваю ахвяру на зямлю, ударылі нагамі, а затым адзін з іх сеў на пацярпелага. Увесь працэс яны запісвалі на відэа.
Па выніках праверкі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».





