Украінскія вайскоўцы ў вызваленым населеным пункце пад Харкавам. Фота з канала падраздзялення Мінабароны Украіны

Расійская зброя выявілася слабейшай за заходнюю.

І не толькі за заходнюю, але і за ўзбраенні краін Азіі. 

Расійская армія таксама аказалася няздатнай арганізацыйна і нікчэмнай ў разведцы. Фактычна, Масква хацела узяць Еўропу «на понт». Вайна агаліла, што Расія адсталая не толькі ў эканоміцы.

Як сфармуляваў адзін беларускі афіцэр у адказе на пытанне «Нашай Нівы»: «Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном».

Нават калі Расія з дапамогай іранскай ці кітайскай зброі здолее пазбегнуць катастрофы на полі бою ці калі Захад вырашыць не даводзіць справу да ваеннага разгрому, правал ва Украіне будзе мець доўгатэрміновыя наступствы для аўтарытэту Расіі, яе даходаў і пазіцыі ў свеце. Ëй давядзецца адступаць.

Выявілася, што Захад не толькі тэхналагічны лідар, але ён таксама адзіны, рашучы і здольны мабілізоўвацца. Кітай жа пакуль толькі чакае свайго часу.

Расія гатовая забіваць людзей дзясяткамі тысяч для захопу зямель ва Усходняй Еўропе. Так было не заўсёды і будзе не заўсёды. Але цяпер быў такі момант, што яна была гатовая. І такія моманты могуць паўтарацца ў будучыні.

Украінцы паказалі, што бандыты разумеюць толькі мову сілы.

Усе чакалі, што Украіна падзе, а яна не толькі выстаяла, але загартавалася і выйдзе з вайны зблізіўшыся з Захадам і ўнутрана згуртаванай.

Лукашэнкаўская прапаганда навязвала нам уяўленне пра перавагі «моцнай рукі», а ўкраінская дэмакратыя ў суровых умовах вайны выявілася больш эфектыўнай за расійскую аўтакратыю.

Многія з нас думалі, што беларусы ў масе сваёй гатовыя здымаць туфлі перш чым стаць на лаўку, але не гатовыя ваяваць за свабоду і незалежнасць. Выявілася, што не сотні, а тысячы беларусаў гатовыя ваяваць са зброяй у руках. 

Канкрэтна цяпер мы ўступаем у момант слабасці Расіі. Усе мінулыя разы беларусы карысталіся такімі момантамі: у 1905-м, 1918-м і 1991-м. Магчыма, мы ў чацвёртым такім вырашальным моманце — хутка пабачым, чаго беларуская нацыя дасягне на гэты раз.

Аляксандр Лукашэнка пайшоў на вялікую подласць. У яго на сумленні цяпер не толькі мукі беларусаў, але і кроў дзясяткаў тысяч ахвяр гэтай вайны. Перагарнуць гэтую старонку складана.

І самая галоўная выснова — спраўдзіўся славуты радок Тараса Шаўчэнкі: «Борітеся — поборете». Украінцы паказалі, што можна перамагаць і мацнейшага праціўніка, калі ты дзейнічаеш з розумам і маеш саюзнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

13
BLR / Адказаць
18.09.2022
1 - няма мэты і нават жаданьня знішчэньня расейскага таталітарнага рэжыма з боку Захада і нават Украіны. Таму прайграўшы вайну ен застанецца і застануцца яго амбіцыі і сьветапогляды
2 - захад не ўвесь сьвет. З Пуціным так ці анкш, але размаўляюць іншыя часткі сьвету. Так - там зараз усе не так добра для узляцеўшага ў е....ня Пуціна, але тым ня менш. Палацавы пераварот у самой Расеі надзвычай малаверагодны ў наш час
3 - Беларусь не Ўкраіна. У нас нават войска няма. Няма ў тым сэнсе, што гэтае войска стане сапраўды абараняць Беларусь, а не здасца ў палон да рускіх праз 3 гадзіны. Беларусы не ўкраінцы (і гэта не ў крыўду беларусам), мы не жадаем ваяваць, вось не жадаем і кропка. Колькасьць тых хто бачыць магчымасьць па іншаму невымерна меншая за супрацьлеглых
4 - палітычна апазіцыя Беларусі (УСЯ ДА РЭШТЫ) па-ранейшаму слабая і амофрна. Няма яснага разуменьня - што і як, і калі, і якім чынам. Тузаніна і баўбатня на роўным месцы - гэта так, а нешта годнае (?)

У лепшым выпадку, калі сапраўды здарыцца цуд і да ўлады ў Расеі прыйдуць больш менш адэкватныя людзі з-за паразы ўласна Расеі ў вайне, то яна папросту адкіне Беларусь ад сябе прадставіўшы нас перад фактам асабіста вырашаць як жыць і свой лес (адзін з варыянтаў). Тады сапраўды можа быць магчымасьць змены рэжыма. Але па-ранейшаму надзвычаная прарасійскасьць Беларусі і беларусаў есьць тут кепскім чыннікам
5
Это писец, и зовут его не Умка. / Адказаць
18.09.2022
На крыльцо к Лукашенко прибежал пушистый зверек, только он еще не постучался...
12
Satan / Адказаць
18.09.2022
Такое себе "дед ванга" строить прогнозы о будущем, когда война не закончилась. А она может закончиться очень даже по-разному. "Усе чакалі, што Украіна падзе, а яна не толькі выстаяла, але загартавалася і выйдзе з вайны зблізіўшыся з Захадам і ўнутрана згуртаванай." Кто все? Все ждали, что  Украина падет, все не ожидали, что война будет... как же это за@@@ало, когда про всех говорят, а значит и про меня. Я уверен был, что будет война сразу с началом учений. Это было очевидно. И я не ждал, что Украина падет. За 8 лет украинцы создали армию. И было очевидно, что эта армия будет воевать столько, сколько сможет. Даже без западных хаймарсов, она бы воевала до сих пор (не так успешно естесно). А вот говорить о том, какой Украина выйдет с войны, преждевременно. Сильно преждевременно. Даже, если война закончится сегодня, то Украину ждет экономический и демографический кризис на десятелетия вперед. Или кто-то думает, что Запад сразу с концом войны всеми силами станет восстанавливать Украину? Не станет. Потому что пока нет никаких гарантий, что история не повторится через 10 лет. Я сомневаюсь даже в том, что Запад замороженные российские бабки отдаст Украине. А Беларусь?... да, наиболее вероятный прогноз для Беларуси и России - это путь Северной Кореи. Конечно, когда-то КНДР падёт, но существует она уже 70 лет. Россия не отдаст ядерное оружие, независимо от того, кто будет в России у власти. Их либералы вместе с Навальным не сильно отличаются от Путина с дон-доном. Прост либералы бы добивались расширения империи более грамотно. А пока Россия будет существовать в таком виде, серьезных изменений в регионе не будет. Так что... санкции усилятся, железный занавес опустится, а впереди пол столетия гниения, стагнации и развала. 
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру