Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў зноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося не менш за пяць ператрусаў у медыйшчыкаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю.
Да таго ж вядома як мінімум пра адно затрыманне.
Больш дэталёвай інфармацыі арганізацыя пакуль не паведамляе.





