Прадстаўнікі літоўскай Службы аховы граніцы паведамілі, што ў нядзелю ў Віленскім раёне з боку Беларусі да фізічнага бар'ера на граніцы перад групай мігрантаў падбеглі двое невядомых у масках. Літоўцы сцвярджаюць, што гэта былі беларускія сілавікі.

Пакуль пара ў масках разразала калючы дрот і агароджу, мігранты проста стаялі і чакалі. Як толькі прыехалі патрульныя, меркаваныя сілавікі збеглі ў лес, кінуўшы нелегалаў.

На відэа таксама трапілі беларускія пагранічнікі з нажніцамі для рэзкі металу, якія проста прагульваліся ўздоўж мяжы.

Літоўцы адзначаюць рост колькасці нелегальных мігрантаў у апошні час.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Полацка-Лепельская партызанская зона / Адказаць
13.09.2022
А заходнікі усё працягваюць цацкацца з лукашыстскімі халуямі. Чакаюць, мабыць, пакуль генацыд ім пачнуць ладзіць, як украінцам зараз.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру