Ігар Случак атрымаў адказ, што ўжо ў 2022 годзе будуць распрацаваныя новыя рашэнні ўпакоўкі прадукцыі, уключаючы інфармаванне спажыўца на рускай і беларускай мовах.

Аліна заклікае на сваёй старонцы ў фэйсбуку далучыцца да дзейнасці па беларусіфікацыі прадукцыі: «Калі вы таксама хочаце бачыць беларускую мову на таварах, дасылайце звароты вытворцам. Для гэтага вам спатрэбіцца раздрукаваць зварот (размясціла ніжэй), набыць канверты і маркі «А». Мы з Ігарам раздрукавалі адразу шмат зваротаў, набылі шмат канвертаў і марак «А», і цяпер Ігар перыядычна «перапісвае» прадукты з нашай лядоўні, касметыку і г. д. І гэта выдатна працуе!»

Раней беларуская мова з'явілася на этыкетках Pepsi.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0