Эвеліна Шульц. Фота ААН
Яе ўтрымлівалі там каля дзвюх гадзін, паведаміла BPN крыніца ў дыпламатычных колах ЕС.
Пра тое, што здарылася, былі апавешчаныя кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дырк Шубель (у сярэдзіне 2021 года па патрабаванні беларускіх уладаў пакінуў краіну і працуе з-за мяжы) і кіраўніцтва ЕС у Бруселі.
Іншых еўрапейскіх дыпламатаў, якія прыбылі 6 верасня на вынясенне прыгавору ў Мінскі гарадскі суд, не затрымлівалі.
Афіцыйнай рэакцыі на тое, што здарылася, ад ЕС і яго беларускага прадстаўніцтва пакуль няма. Невядома таксама, ці складаўся на дыпламатку ў міліцыі пратакол.
Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, дыпламаты валодаюць імунітэтам.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля вынясення прысуду каля будынка суда былі затрыманыя і дастаўленыя ў Фрунзенскі РУУС таксама некалькі сваякоў асуджаных, праваабаронца Анастасія Лойка і іншыя грамадзяне — усяго не менш за 13 чалавек. Дваіх — Насту Лойку і Данііла Крашэўскага — будуць судзіць, астатніх адпусцілі.
Таксама вядома, што да затрыманых у Фрунзенскі РУУС прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хадзіў з мікрафонам і настойліва патрабаваў ад затрыманых даць каментар. Найбольш «дасталася» ад яго часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліне Шульц — Азаронак «насядаў» на яе з пытаннямі больш за ўсіх





