Арлан-10. mil.ru
Спасылаючыся на твітэр-акаўнт the Odessa Journal, аўтары зводкі пішуць, што на выходных за суткі контрнаступлення нібыта было зафіксавана ўсяго 27 вылетаў расійскіх беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) над заходнім берагам Дняпра — у параўнанні з сярэднім паказчыкам 50 у дзень на працягу жніўня. 21 жніўня ўкраінскія сілы паведамілі аб знішчэнні трох расійскіх тактычных БПЛА «Арлан-10» — за адзін дзень.
БПЛА могуць быць уразлівыя як да кінэтычнага ўздзеяння (калі іх непасрэдна збіваюць), так і да электронных перашкод.
У апошнія гады расійская ваенная дактрына адводзіць усё больш прыкметную ролю БПЛА — у прыватнасці, для выяўлення цэляў для нанясення удараў артылерыяй. Улічваючы баявыя страты, цалкам верагодна, што Расія з усіх сіл спрабуе падтрымліваць запасы БПЛА, што пагаршаецца недахопам кампанентаў у выніку міжнародных санкцый.
Абмежаваная даступнасць разведвальных БПЛА, верагодна, пагаршае тактычную дасведчанасць і ўсё больш абцяжарвае расейскія аперацыі, рэзюмуюць аўтары справаздачы.





