Цана газу для Беларусі ў І-м квартале 2010 г. складзе трохі вышэй $160 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта паведамляе агенцтва са спасылкай на крыніцу, блізкую да «Газпрому».

Паводле папярэдніх разлікаў расійскага боку, цана газу для Беларусі ў І-м квартале 2010 году складзе трохі вышэй $160 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу, блізкую да «Газпрому».

Пры гэтым суразмоўца падкрэсліў, што больш дакладныя лічбы стануць вядомыя пры канцы лістапада 2009 года. Ён таксама дадаў, што казаць пра кошт газу для Беларусі ў сярэднім па 2010 г. на дадзены момант рана, паколькі пакуль няма пэўнасці з коштамі на нафту і нафтапрадукты на міжнародным рынку, а менавіта гэтыя паказнікі ўлічвае формула кошту на газ для Беларусі. Цана ж газу ў чацвёртым квартале гэтага году складзе трохі больш за $119 за 1 тыс. куб. м.

Паводле ПРАЙМ-ТАСС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0