На прэс‑канферэнцыі, зладжанай з нагоды падпісання паміж Калумбіяй і ЗША дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве, пасол Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес заявіў, што Венесуэла не набывае зброю ў Беларусі.

Разам з тым, ён адзначыў, што «Венесуэла супрацоўнічае ў сферы паляпшэння сваёй абароназдольнасці з Беларуссю і шмат якімі іншымі краінамі». Спадар Нуньес таксама адзначыў, што Венесуэла гатовая і далей аказваць фінансавую дапамогу Беларусі, калі тая пра гэта папросіць.

Паведамленні прэсы аб сувязях калумбійскіх паўстанцаў з высокапастаўленымі асобамі ў беларускім кіраўніцтве Амерыка Дыяль Нуньес назваў «выдумкамі».

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0