BPN стала вядома, што пасяджэнні могуць аднавіць пасля 5 верасня. Працэс, як звычайна ўжо ў Беларусі, закрыты.

Па гэтай справе праходзяць галоўная рэдактарка і дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў, журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго сяброўка Ірына Злобіна.

Нагадаем, што Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так у пракуратуры ацанілі аплату штрафаў і паслуг адвакатаў затрыманым падчас акцый лета і восені 2020 года. Таксама яны абвінавачваюцца ў аказанні дапамогі фонду By_h*lp і яго прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, што кваліфікавана як здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1