Згодна з версіяй абвінавачвання, у чэрвені 2020 года ў сацсетцы ўкантакце Міхаіл зрабіў некалькі рэпостаў, якія «абразілі гонар і годнасць Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім паўнамоцтваў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй Беларусі, а таксама нанеслі шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады».
У адным з рэпостаў утрымліваліся наступныя словы: «Сусветнай супольнасці тэрмінова неабходна прыняць меры па нейтралізацыі асабліва небяспечнага злачынцы [Лукашэнкі]». У другім была размешчаная шаржавая выява Лукашэнкі, на якой ён выглядаў арыштантам.
У свой час у складзе каманды БДУФК Міхаіл Міхута рабіўся чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету сярод студэнтаў. Ён таксама родны пляменнік славутага гандбаліста Уладзіміра Міхуты, які тройчы выйграваў чэмпіянат і Кубак СССР у складзе мінскага СКА, а ў 1983-м заваяваў першы міжнародны трафей клубнага гандбола Беларусі — Кубак уладальнікаў кубкаў ЕГФ.





