«Мы знаходзімся на сувязі з міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ з 2020 года. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.

Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засцярогі Літвы і еўрапейскіх партнёраў: многія саўдзельнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем механізм верыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?