Вікторыя Азаранка. Фота: AP Photo/Carolyn Kaster

Вікторыя Азаранка. Фота: AP Photo/Carolyn Kaster

«На жаль, мне давядзецца зняцца з турніру ў Таронта, бо мая заява на атрыманне канадскай візы не было ўхваленая. Я вельмі расчараваная. Вельмі сумна прапускаць адзін з маіх любімых турніраў», — напісала Азаранка.

Раней вырашылі не дапускаць да ўдзелу ў турніры расійскіх і беларускіх спартсменаў арганізатары Уімблдонскага турніра ў Вялікабрытаніі. Але Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) гэты крок не падтрымалі. Як гаварылася ў заяве ATP, магчымасць гульцоў любой нацыянальнасці ўдзельнічаць у турнірах пад эгідай Асацыяцыі — фундаментальнае правіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?