Фота: bitvadizainerov.ru
Прычынай для крымінальнага пераследу сталі апублікаваныя Парэцкім паведамленні ў інтэрнэце. У сукупнасці мужчыну было прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Сам Парэцкі да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і ўжо ў зале суда яго ўзялі пад варту.
У красавіку Парэцкі 17 дзён правёў на псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе ў Навінках, але, згодна з заключэннем лекараў, быў прызнаны здаровым. Вядома, што ў мужчыны маецца 3-я група інваліднасці.
13 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі з невядомых прычын уключыў Аляксея Парэцкага ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».
Аляксей Парэцкі — архітэктар, адукацыю атрымаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце. Таксама ён скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт гісторыі Усходняй Еўропы. Быў удзельнікам рэаліці-шоу «Бітва дызайнераў» на канале ТНТ.





