Начальнік рэгіянальнага ГУФСВП Аляксандр Фёдараў пайшоў яшчэ далей і заявіў, што вытворчасцю папраўчых калоній можа замяніць прадукцыю і іншых замежных кампаній, якія пайшлі з рынку.
«Тавараабарот і колькасць занятых на вытворчасці людзей год ад года растуць», — цытуе яго выданне.
Праваабаронцы шмат разоў крытыкавалі працу зняволеных у Расіі, называючы яе прымусовай і фактычна дармавой.
«Прымусовая праца зняволеных у невыносных, прыніжаючых чалавечую годнасць умовах — рэальнасць расійскіх калоній», — адзначаў у 2021 годзе праваабарончы цэнтр «Мемарыял».
Рэчаіснасць беларускіх калоній у гэтым плане калі і розніцца, то хіба толькі ў горшы бок.





