51-гадовая мясцовая жыхарка купалася ў вадаёме, будучы нецвярозай.
У нейкі момант яна пачала тануць, аднак на шчасце побач апынуліся асводаўцы, якія і выратавалі жанчыну. Пасля гэтага яе перадалі супрацоўнікам міліцыі, якія склалі на яе пратакол і адпусцілі.
Аднак пасля выратавання жанчына вырашыла вярнуцца на злашчасны вадаём і зноў увайшла ў ваду, дзе і патанула.





