6 ліпеня партыя «Свабода і салідарнасць» заявіла, што разрывае кааліцыйнае пагадненне з трыма іншымі партнёрамі — партыямі OĽаNO («Звычайныя людзі і незалежныя асобы»), Sme Rodina («Мы сям'я») і Za ľudí («За людзей»). Пра гэтае рашэнне аб'явіў лідар SaS («Свабода і салідарнасць») і цяперашні міністр эканомікі Славакіі Рыхард Сулік. Ён заклікаў прэм'ера Эдуарда Гейгера падрыхтаваць новую рэдакцыю кааліцыйнага пагаднення.

За апошні месяц у Еўропе абвясцілі аб складанні сваіх паўнамоцтваў ужо чатыры прэм'ер-міністры: у Італіі — Марыё Драгі, у Вялікабрытаніі — Борыс Джонсан, у Балгарыі — Кірыл Петкаў, у Эстоніі — Кая Калас. Калі ў Славакіі супярэчнасці не вырашаць іншым шляхам, то Эдуард Гейгер будзе пятым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?