Няўзораў перапосціў фэйк пра знішчэнне ўстаноўкі HIMARS у Беларусі
Вядомы расійскі журналіст Аляксандр Няўзораў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале копію нібыта звароту кіраўніка беларускага карпункта «Россия сегодня» да міністра абароны Беларусі з просьбай садзейнічаць пастановачнай здымцы сюжэту аб «знішчэнні расійскімі войскамі РСЗА».
«Макет пускавой устаноўкі будзе пастаўлены расійскім бокам 22 ліпеня 2022 года на вайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» ў дзень правядзення пастановачнай здымкі», — гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент выглядае несапраўдным — хоць бы таму, што такія пытанні не рашаюцца на ўзроўні міністра абароны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ