Эксперымент рэдакцыя робіць з упэўненасцю, што дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш — і ў выніку хутчэй яе вывучыць.
Карыстацца новай функцыяй проста: пасля адкрыцця тэксту ўключаецца аўдыядарожка, размешчаная на пачатку матэрыялу, а далей можна проста слухаць падкаст ці сачыць па тэксце за голасам дыктаркі.





