Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Усё здарылася 9 ліпеня. 23-гадовы амерыканскі турыст з горада Балтымар ішоў разам з трыма сваякамі па сцежцы на самай вяршыні вулкана, не звяртаючы ўвагу на тое, што сцежка была закрытая для наведвання, піша onet.pl.

У нейкі момант мужчына паспрабаваў зрабіць сэлфі, але тэлефон выслізнуў з яго рукі і ўпаў проста ў кратар вулкана. Амерыканец паспрабаваў дастаць тэлефон і трохі спусціўся ў кратар, але страціў раўнавагу і ўпаў з вышыні ў некалькі метраў.

Групу турыстаў заўважылі гіды, якія патруліравалі той раён, пазней прыбыла паліцыя і ратаўнікі. Мужчыну дасталі з кратара і аказалі яму першую дапамогу. Амерыканец атрымаў лёгкія траўмы і сінякі на руках, нагах і спіне, але ўсё магло скончыцца нашмат горш, бо турыст рызыкаваў упасці далей у кратар з вышыні 300 метраў.

Пасля гэтага мужчыну затрымалі. Разам са сваякамі яго пакараюць за тое, што ён вырашыў прайсціся па небяспечнай зоне, якая была дакладна пазначаная як забароненая.

У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны

Як палітычная кар'ера залежыць ад запалення кішэчніку. Незвычайная доля Сіндза Абэ, якога сёння забілі

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0