Былі пашкоджаныя дахі 180 жылых дамоў, 26 гаспадарчых пабудоў, 27 аб'ектаў сацкультбыту і 399 сельскагаспадарчых будынкаў.
Зафіксаваныя 274 выпадкі падзення дрэў. Прычым у Магілёўскай вобласці ўпалі 135 дрэваў, у Мінскай вобласці — 42, Мінску — 21.
У Мінску ад падзення дрэва загінула 39-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося на вуліцы Каліноўскага, 3. Дрэва ўпала паміж пешаходнай дарожкай і вуліцай проста на жанчыну. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі яе смерць.
У Салігорску чатыры дрэвы ўпалі на аўтамабіль, дзе сядзелі рабочыя, у выніку яны аказаліся заціснутыя. Работнікі МНС аказалі дапамогу ў транспарціроўцы пацярпелых да машыны хуткай медыцынскай дапамогі. Але адзін з мужчын памёр у бальніцы.