Прысуд абвінавачаным вынеслі яшчэ 7 ліпеня, паведамляе Вярхоўны суд

Былога гендырэктара і экс-начальніка аддзела знешэканамічнай дзейнасці абвінавацілі ў тым, што яны ўступілі ў змову, і з лютага 2020 года па кастрычнік 2021 года сістэматычна атрымлівалі хабары за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па забеспячэнні адгрузак фірмам з Казахстана.

У матэрыялах суда пазначана, што яны атрымалі 49 тысяч даляраў у якасці хабару. Узнагароджанне ім перадаваў прадстаўнік і дырэктар фірмаў «Bravo Meat» і «Рэзерв Bravo».

Прысудам былы гендырэктар і начальнік аддзела ЗЭД Пінскага мясакамбіната прызнаныя вінаватымі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Генеральны дырэктар атрымаў 7 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 96 тысяч рублёў. Начальнік аддзела ЗЭД — 5 гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму і штраф у 32 тысячы рублёў.

Прадстаўнік камерцыйных структур Казахстана прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 431 (дача хабару ў асабліва буйным памеры). Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 64 тысячы рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Дырэктар Слуцкага мясакамбіната быў асуджаны на чатыры гады калоніі.

Чытайце таксама:

«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2