Фота: president.gov.by

Фота: president.gov.by

Па яго словах, краінамі Захаду пры адкрытым дырыжорстве Злучаных Штатаў руйнуецца сістэма глабальнай бяспекі, што прывяло да канфлікту ва Украіне.

«Мабыць, наваяўленыя «крыжакі» з Паўночнаатлантычнага альянсу раптам вырашылі, што надыходзіць зручны момант для чарговага «кідка на ўсход», забыўшыся, чым скончыліся аналагічныя паходы для іх гістарычных папярэднікаў», — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў таксама пра тое, што рыхтаваўся напад на Расію праз Украіну і Беларусь.

«У апошні час (і мы гэта падрабязна абмяркоўвалі ўчора з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі) распрацоўваюцца стратэгічныя планы нападу на Расію. І галоўнае кірунак ўдару (гісторыя паўтараецца) — праз Украіну і праз Беларусь», — Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, свет ранейшым ўжо не будзе. «Падзеі, якія адбываюцца — гэта рашучыя крокі па шляху да шматпалярнай светабудовы, спынення амерыканскай гегемоніі, у інтарэсах захавання якой нарошчваюцца групоўкі войскаў, падтрымліваецца неанацысцкая ідэалогія і адкрыта фашысцкія рэжымы вакол непажаданых краін. На жаль, такая палітыка Захаду набліжае свет да прорвы вялікай вайны, у якой, як вы разумееце, пераможцы ўжо не будзе», — мяркуе ён.

Лукашэнка зазначыў, што на Беларусь нарастае ціск не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў іншых сферах, перш за ўсё ў эканамічнай і інфармацыйнай.

«Гэта ў чарговы раз пацвярджае — супраць Беларусі развязаная поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая заўсёды носіць наступальны характар. У гэтай вайне задзейнічаныя як нацыянальныя, так і кааліцыйныя структуры Паўночнаатлантычнага блока, якія спецыялізуюцца на правядзенні псіхалагічных аперацый і падрыўных дзеянняў у кіберпрасторы».

Разам з тым Лукашэнка раскрытыкаваў саюзнікаў па АДКБ і СНД за пазіцыю чакання.

«Масіраваны ціск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, чакальную пазіцыю. Але пры гэтым палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць наша меркаванне і нашы інтарэсы», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ніколі яшчэ ў сучаснай гісторыі Беларусь не сутыкалася з такім беспрэцэдэнтным узроўнем пагроз і выклікаў нацыянальнай бяспекі.

Клас
13
Панылы сорам
224
Ха-ха
87
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
16