Паводле звестак Следчага камітэта, малады чалавек перад гэтым выпіваў. Пасля ён уварваўся ў кафэ і стаў кідаць мэблю, біць вокны і стэлажы з напоямі. Хлопец таксама разбіў аб падлогу касавыя апараты. У выніку ўласнікам установы нанесеная шкода на суму звыш 18 тысяч рублёў.
Падазраваны патлумачыў, што пранік у кафэ, выбіўшы нагой дзверы службовага ўваходу, аднак далейшыя свае дзеянні патлумачыць не змог, спаслаўшыся на вялікую колькасць выпітага алкаголю.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
1
6
1
0
0
0